Прывiтанне

Мяне клiчуць Вячаслаў. Я прыватны рэпетытар па англiйскай мове з Магiлёва. Запрашаю вас на індывiдуальныя заняткi. Я дапамагаю людзям
•   авалодваць размоўнай англiйскай мовай,
•   рыхтавацца да цэнтралiзаванага тэставання па англiйскай мове,
•   рыхтавацца да мiжнародных iспытаў кшталту IELTS i TOEFL,
•   увогуле «падцягваць» веды па англiйскай мове.
Таксама я выконваю кантрольныя работы па англiйскай мове.
Праводжу заняткi як у сябе (Магiлёў, вул. Сурганава д.7, кв.46), так i па Skype.

Дарэчы, у вас ёсць магчымасць займацца ў мiкрагрупах з двух чалавек.

Кантактная iнфармацыя:

МТС +375 29 843-85-98 (+ Viber)
Velcom +375 44 482-38-19
Гарадзкi тэлефон 8 0222 27-83-34
Email vchekh@gmail.com
Skype vyacheslav.chekh
Вконтакте vk.com/vchekh

Далучайцеся да маёй суполкi Вконтакте: vk.com/moiuroki

Кошт
Кошт заняткаў – па дамоўленасцi.
(Звычайна 60 хвiлiн каштуюць каля пяцi-шасцi амерыканскiх «умоўных адзiнак». Аднак, з-за нестабiльнага курса кошт можа карэктавацца).

Як да мяне праехаць
(Схема | Паглядзець на Яндэкс.Мапах)

Грамадзкiм транспартам

Ад прыпынку «Вулiца Якубоўскага»

•   аўтобусы 4, 5, 9, 12, 23, 28, 30, 32, 38, 44, 46
•   маршруткi 8, 10, 12, 23, 26, 28, 29, 31, 34, 36, 37, 43

Ад прыпынку прайдзiце крыху па ходзе руху, ля павароту на вул. Арлоўскага павярнiце направа, перайдзiце дарогу насупраць дома №21 (крама «Спортландия») i павярнiце налева. Калi пройдзеце паўз дом №23 (кафэ «У сяброў»), выйдзеце да плошчы. Далей вам трэба iсцi цераз плошчу наўскос (паўз танк) i далей па вулiцы Сурганава. Калi пройдзеце аўтобусны прыпынак «Вулiца Сурганава», павярнiце направа ў двары памiж будынкам ЖЭУ №6 (вул. Сурганава 9) i домам №11. Наступная пяцiпавярхоўка – гэта дом №7.

Ад прыпынку «Вулiца Сурганава»

•   аўтобусы 9, 32
•   маршрутка 28

Ад прыпынку прайдзiце крыху па ходзе руху. Павярнiце направа ў двары памiж будынкам ЖЭУ №6 (вул. Сурганава 9) i домам №11. Наступная пяцiпавярхоўка – гэта дом №7.

На аўтамабілi

Едучы з цэнтру па вулiцы Якубоўскага, ля танка павярнiце на вулiцу Сурганава (па маршруце аўтобуса №9, у накiрунку Пячэрскага лесапарка i Пашкава). Месца для паркоўкi можна знайсцi каля плошчы (першы паварот направа), альбо можна праз 300 метраў павярнуць на другiм павароце i прыпаркавацца каля пяцiпавярховак.

Каардынаты для навiгатара: (шырата / даўгата) 53.919248 / 30.313209

Реклама
%d такие блоггеры, как: